Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
- +375 29 697 89 01
Описание усадьбы:
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту – адзіны ў Беларусі музей, які даследуе, збірае, захоўвае помнікі народнай архітэктуры канца XIX- пачатку XX стагоддзя, сярод іх культавыя будынкі – царквы, званіцы, грамадскія пабудовы-млыны, свіраны і цэлыя комплексы сялянскіх сядзіб. На сёняшні дзень на плошчы 151 га экспануецца каля 30 помнікаў архітэктуры, а ў будучым плануецца – 250. Музей належыць да тыпу музеяў пад адкрытым небам – скансэнаў, дзе помнікі драўлянага дойлідства знаходзяцца ў асяроддзі, блізкім да натуральнага.
Музей прапануе цікавыя аглядавыя і тэматычная экскурсіі («Беларускі скансэн», экскурсійнае абслугоўванне па экспазіцыйным сектарам «Цэнтральная Беларусь», «Паазер’е», «Падняпроўе»), экскурсіі з інтэрактыўнымі элементамі для дзяцей і дарослых «Падарожжа ў краіну казак», «Вандроўка ў мінулае», у зімовы час - «Дзівосны свет народнай фантазіі»), святы «Каляды», «Масленіца», «Гуканне вясны», «Купальскі вечар», «Спасаўка-ласаўка» і інш., лекцыйнае абслугоўванне, музейна-педагагічныя заняткі, выставы «Народныя абразы з калекцыі музея», «Беларускі лён» і «Транспартныя сродкі на Беларусі», «Пчалярства на Беларусі», абрадавае мерапрыемства «Беларускае вяселле» і карпаратыўны адпачынак у жывапісным наваколлі.
Экспазіцыя музея працуе:
з мая па кастрычнік 10.00 да 18.20 ( каса да 17.20)
з лістапада па красавік 10.00 да 16.20 ( каса да 15.20)
Оставить отзыв:
© 2024 Usadba.by